Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў звязаць Лагойск з Мінскам чыгуначным транспартам, каб развіваць горад як спадарожнік сталіцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, паведаміла БелТА.

«Па Лагойску мы гаворым, што гэта спадарожнік Мінска. Трэба нейкую, можа, чыгуначную нітку правесці. Я паглядзеў. Можа, нават па абочыне ў адзін бок і ў другі пакласці рэйкі і пусціць... Нешта трэба рабіць. Трэба закончыць у Мінску ўсякае жыллёвае будаўніцтва і ва ўсіх гэтых спадарожніках будаваць жыллё. Людзі за 20-30 мінут у Мінску. Адпрацавалі — назад вярнуліся. Але гэта асобная размова», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што трэба дакладна вызначыцца, дзе ў раёнах будуць развіваць аграгарадкі. «Думаю, што на гэтым можна спыніцца. Вызначыліся, дзе будуць аграгарадкі. І развіваць іх, будаваць», — адзначыў ён.