Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Салігорскі раён, дзе ён наведаў інавацыйную перапёлкавую ферму, даручыў прапрацаваць больш шырокае выкарыстанне перапёлчыных яек, у тым ліку пры арганізацыі харчавання дзяцей у школах, перадае БелТА.
«Мы абмяркоўвалі тэму большага спажывання яйка. Іна (дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова. — Заўв. БелТА) кажа, што яны б не супраць, каб школы больш бралі. І Японію прыводзіла ў прыклад, што яны гэта робяць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Трэба прапрацаваць з будучага года. А чаму не? Яна, аказваецца, варыць гэта яйка і ачышчанае пастаўляе».
Як было адзначана, па сваіх карысных якасцях перапёлчыны яйкі на траціну лепшыя за курыныя.
«Журналістам — усім перапёлчыны яйкі есці», — не без долі гумару сказаў Прэзідэнт.