Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зняць фільм пра Лі Харві Освальда, які, як лічыцца, забіў Прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі Арцёмам Здунавым, паведамляе БелТА.
Адзін з кірункаў супрацоўніцтва з гэтым рэгіёнам — кінавытворчасць. «Вы ўмееце гэта рабіць. Мы б былі вельмі зацікаўлены ў абмене вопытам і дапамозе кадравай. Мы вялікую ўвагу зараз удзяляем кінематаграфіі. Кіно — найважнейшае з мастацтваў, — сказаў беларускі лідар. — Ведаю, што ёсць задума зняць, па-мойму, шматсерыйны фільм пра Освальда. Былі б у гэтым вельмі зацікаўленыя і маглі б прадаставіць свае паслугі, пляцоўку і заняцца пошукам фінансавання гэтага, упэўнены, найцікавага фільма».