Top.Mail.Ru

Лукашэнка прапанаваў Германіі мудра рабіць крокі насустрач адзін аднаму і аднаўляць адносіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з Днём германскага адзінства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аб’яднанне гэтай краіны ў 1990 годзе стала адной з найбольш значных падзей у гісторыі сучаснай Еўропы.

«Нягледзячы на трагічныя наступствы Другой сусветнай вайны, беларусы і немцы сумеснымі намаганнямі здолелі знайсці шляхі да прымірэння і супрацоўніцтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Той досвед запатрабаваны і сёння, а яго вынікі варта захоўваць і ўмацоўваць. Неабходна мудра рабіць крокі насустрач адзін аднаму».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь вырашыла прадоўжыць бязвізавы рэжым для грамадзян краін ЕС, у тым ліку Германіі. «Прапануем разам здымаць пагранічныя і іншыя бар’еры ў мэтах аднаўлення двухбаковых адносін, — адзначыў беларускі лідар. — Гэта будзе няпроста цяпер, але поўнасцю адпавядае сапраўдным інтарэсам нашых краін і народаў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Германіі міру, шчасця і дабрабыту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю