Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся за паступовае наладжванне адносін з ЗША. Пра гэта ён заявіў у гутарцы з журналістамі, перадае БелТА.
«Будзем выбудоўваць з імі адносіны. Мы на гэта нацэлены», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што Беларусь зрабіла шэраг крокаў насустрач і цяпер чакае іх ад амерыканскага боку. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым адзначыў: «Я нават не казаў пра санкцыі. Я забараніў прасіць. Вы (амерыканскі бок. — Заўв. БелТА) ведаеце, што трэба Беларусі», — сказаў Прэзідэнт.