Top.Mail.Ru

Лукашэнка пра замежнікаў і бязвіз: Для нас там закрываюць усё, а мы ім: «Прыязджайце, глядзіце!»

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначае, што на фоне палітыкі закрыцця межаў, якую праводзяць шэраг краін, Беларусь, наадварот, дэманструе адкрытасць для замежнікаў. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з мінчанамі, паведамляе БелТА.



«Вы нармальна павінны ўспрымаць замежных грамадзян. Мы ўвялі бязвіз для ўсіх. Для нас там закрываюць усё, а мы ім: „Прыязджайце, глядзіце!“. Ну, нагрузка невялікая міліцыі, спецслужбам, але гэта іх работа, грошы ж яны за гэта атрымліваюць. Сюды прыязджаюць не бедныя людзі. Яны прывозяць сюды грошы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь таксама стала папулярным кірункам для расіян, якія прыязджаюць за цішынёй. «Яны хочуць прыехаць, тут спакойна адпачыць. Але, самае галоўнае, паехала і "сярэдзіна" грамадства, расійскага асабліва. Звычайныя людзі — такія, як мы. Яны прыязджаюць сюды. Ужо з нас бяруць прыклад, як трэба жыць і развівацца», — сказаў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю