Top.Mail.Ru

Лукашэнка накіраваў зварот воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Паважаныя таварышы!

Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Каля 30 тыс. ураджэнцаў беларускай зямлі, выяўляючы мужнасць і стойкасць, адстойвалі права афганскага народа на мірнае жыццё і развіццё.

Вы сумленна і самааддана выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, застаючыся вернымі прысязе, перамагалі ў бязлітасных і знясільваючых бітвах.

Працягваючы баявыя традыцыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вы з’яўляецеся ўзорам для цяперашняга пакалення абаронцаў Айчыны, уносіце значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.

Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, аптымізму, дабра і дабрабыту пад мірным небам роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка,
15 лютага 2026 года

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю