Top.Mail.Ru
231

Лукашэнка пра прасоўванне экспарту: Настаў час канкрэтных спраў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе чыноўнікаў на асабісты ўдзел кожнага ў рэалізацыі задач па прасоўванні экспарту на міжнародныя рынкі, уключаючы краіны далёкай дугі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай паездкі ў Жыткавіцкі раён, перадае БелТА.



«Старатэгія — добра. Але сёння важная тактыка, каб мы маглі прадаць прадукцыю», — сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што павінна быць канкрэтыка, і да кожнага чыноўніка, які адказвае за супрацоўніцтва з той ці іншай краінай або рэгіёнам, будзе даведзена дакладнае заданне.

Адпаведнай працай займаецца і сам кіраўнік дзяржавы падчас перамоў з замежнымі калегамі і візітаў у іншыя краіны. «Я вам адчыніў дзверы. Так ідзіце ў гэтыя дзверы. Што вы чакаеце?! Надышоў час канкрэтных спраў», — падкрэсліў беларускі лідар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю