Top.Mail.Ru
188

Лукашэнка пра Крым: украінцы проста аддалі гэту зямлю расіянам, за яе ніхто не ваяваў

Украіна проста аддала Крым у 2014 годзе Расіі, за гэту зямлю ніхто не ваяваў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю амерыканскай тэлекампаніі «Ньюсмакс», перадае БелТА.



Інтэрв’юер Грэта Канвей Ван Састэрэн у адным з пытанняў згадала пра Крым, з якога, паводле сцвярджэння ўкраінскага боку, у 2014 годзе пачалася вайна. 

«Ніякай вайны ў Крыме не было. Сёння Зяленскі і ўлады ўкраінскія гавораць, што Крым украінскі. Крым — гэта наогул жамчужына. Каму б ён ні належаў, гэта — жамчужына, райскі куток, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Яны гавораць, што вайна пачалася. Вайна — калі лоб у лоб са зброяй у руках ваююць два бакі. У Крыме не было ні аднаго стрэлу з боку ўкраінцаў. Ну а расіянам навошта было страляць, калі яны занялі і вызвалілі, як яны гавораць, Крым? Страляць не трэба было, таму што за Крым ніхто не ваяваў. За Крым ніхто не змагаўся. Гэта было на маіх вачах. Ні аднаго стрэлу з боку Украіны».

Рэагуючы на ​​ўдакладненне, што Расія анексіравала Крым, Прэзідэнт Беларусі сказаў: «Можна гаварыць „анексіравалі“, можна „вызваліць“, можна „захапіць“. Гэта філасофскае пытанне. Не ў гэтым справа. Але калі гэта твая зямля, ты чаму не абараняў гэту зямлю? Украінцы яе аддалі, яны яе проста аддалі расіянам. Я некалі аб гэтым гаварыў, што там расіяне зрабілі разумна. Яны дамовіліся з тымі, хто павінен быў абараняць Крым, і такім чынам Крым фактычна быў здадзены „зялёным чалавечкам“, як вы іх называлі тады».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю