Top.Mail.Ru
128

Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Эстонія пераадолеюць любыя складанасці і штучныя перашкоды

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Эстоніі з Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Сёння, калі свет сутыкнуўся з мноствам сур’ёзных праблем, народам важна ўсведамляць сваё месца ў гісторыі цывілізацыі і бачыць перспектывы далейшага развіцця», — гаворыцца ў віншаванні.

Беларусь у гэтым сэнсе заўсёды была і застаецца прыхільніцай канструктыўнага супрацоўніцтва паміж краінамі на прынцыпах даверу, партнёрства і ўзаемнай павагі для лепшай будучыні нашчадкаў, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Упэўнены, што на шляху аднаўлення эканамічных і гуманітарных кантактаў, грунтуючыся на багатых гістарычных традыцыях нашых дзяржаў, мы пераадолеем любыя складанасці і штучныя перашкоды, ад каго б яны ні зыходзілі — або ад знешніх дарадцаў, або ад некаторых безадказных палітыкаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Эстоніі шчасця, міру і дабрабыту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю