Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, наследнага прынца, прэм’ер-міністра Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і жыхароў каралеўства з Нацыянальным днём. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пад кіраўніцтвам Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда каралеўства паспяхова рэалізуе маштабныя пераўтварэнні, умацоўвае эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял, а таксама ўносіць значны ўклад у забеспячэнне стабільнасці і міру ў рэгіёне і на планеце.
«Беларусь з павагай адносіцца да паслядоўнай і ўзважанай пазіцыі Саудаўскай Аравіі па пытаннях міжнароднага парадку дня і шануе канструктыўны характар нашых двухбаковых адносін. Упэўнены, што дзякуючы сумесным намаганням беларуска-саудаўскае ўзаемадзеянне будзе і ў далейшым пашырацца ва ўсіх сферах на карысць народаў абедзвюх краін», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
У віншаванні наследнаму прынцу і прэм’ер-міністру Прэзідэнт адзначыў, што супрацоўніцтва паміж дзяржавамі паспяхова развіваецца на прынцыпах павагі і даверу. «Упэўнены, што ў нас ёсць значны патэнцыял двухбаковых адносін, асабліва ў сферах інфармацыйных тэхналогій, інавацый, харчовай бяспекі і сумеснай рэалізацыі праектаў у трэціх краінах. Беларусь гатова да актыўнай і плённай работы па гэтых і іншых напрамках узаемадзеяння», — запэўніў ён.