Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пажадаў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну паспяховага старшынства ў АДКБ у 2026 годзе. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на саміце АДКБ у Бішкеку, перадае БелТА.
«Расійскай Федэрацыі, вам, Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін. — Заўв. БелТА), жадаю паспяховага старшынства ў 2026 годзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.