«Вынікі народнага волевыяўлення сталі пацвярджэннем вашага вялікага аўтарытэту і падтрымкі выбранага Вамі шляху развіцця краіны», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Мінск разглядае Кампалу як надзейнага партнёра на афрыканскім кантыненце, і адзначыў паступальнае пашырэнне адносін дзвюх краін. Прэзідэнт разлічвае, што сумеснымі намаганнямі ўдасца надаць моцны імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню.
«Лічу прынцыпова важным пачатак работы сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і правядзенне ў бліжэйшы час яго першага пасяджэння. Перакананы, што дзейнасць гэтага механізму будзе спрыяць канкрэтным вынікам у інтарэсах абедзвюх дзяржаў, уключаючы рэалізацыю праектаў механізацыі сельскай гаспадаркі, забеспячэння харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, падрыхтоўкі кадраў і ў іншых галінах», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ёверы Кагута Мусевені здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе, а народу Уганды — дабрабыту і згоды пад яго плённым кіраўніцтвам.