Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэрана-пагранічніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, палкоўніка ў адстаўцы Васіля Даўжонка са знамянальным юбілеем — 100-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«З ранняга юнацтва ў шэрагах падпольшчыкаў і партызан, а затым у пагранічных войсках Вы са зброяй у руках абаранялі родную зямлю», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што за плячыма Васіля Даўжонка вялікі жыццёвы шлях чалавека, грамадзяніна і воіна, які шмат гадоў аддаў службе на граніцы і адзначаны многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. «Вы ўдзельнік легендарнага партызанскага парада ў Мінску ў ліпені 1944 года. Прадстаўнік таго гераічнага пакалення Пераможцаў, для якога служэнне Айчыне стала мэтай і сэнсам жыцця», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў самыя шчырыя словы падзякі і ўдзячнасці за тое, што, нягледзячы на гады і выпрабаванні, юбіляр і сёння ў страі, знаходзіць магчымасці для сустрэч з курсантамі-пагранічнікамі. «Такая стойкасць, цвёрдасць духу і жыццялюбства захапляюць і з’яўляюцца прыкладам для ўсіх нас», — адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілю Даўжонку здароўя, дабрабыту, бадзёрасці і пазітыву: «Няхай кожны новы дзень прыносіць Вам толькі харошае і добрае».