Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з 15-годдзем СК

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з 15-годдзем утварэння Следчага камітэта. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Нададзены вам паўтара дзесяцігоддзі таму высокі незалежны статус дазволіў узняць следчую працу на якасна новы ўзровень, а штодзённая дзейнасць Следчага камітэта па супрацьдзеянні карупцыі, эканамічным злачынствам, кіберзлачыннасці, экстрэмізму і іншым супрацьпраўным праявам дэманструе няўхільнасць захавання прынцыпу непазбежнасці пакарання ў нашай краіне, — гаворыцца ў віншаванні. — Ваша служба з’яўляецца надзейным гарантам абароны правоў людзей, інтарэсаў дзяржавы, канстытуцыйнага ладу і перамогі справядлівасці ў грамадстве.

«Перакананы, што вернасць абавязку, патрыятызм, адданасць Айчыне і беларускаму народу разам з прафесіяналізмам і безумоўным выкананнем закона дадуць магчымасць вам і ў далейшым паспяхова супрацьстаяць любым выклікам і пагрозам, вырашаць усе пастаўленыя задачы, умацоўваючы пры гэтым давер да праваахоўных органаў і інстытутаў дзяржаўнай улады», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства, іх сем’ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і далейшых поспехаў у службе на карысць Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю