Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню савета Камуністычнай партыі Беларусі Аляксея Камая з 90-годдзем. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Усё Ваша жыццё — прыклад вернасці ідэалам народаўладдзя, дабра, справядлівасці і самаахвярнага служэння краіне. Найвышэйшы прафесіяналізм, пачуццё адказнасці і патрабавальнасць у спалучэнні з чулым і ўважлівым стаўленнем да людзей здабылі вам абсалютна заслужаныя аўтарытэт і павагу, — гаворыцца ў віншаванні. — Вашы багаты вопыт партыйнай і дзяржаўнай работы, мудрасць, актыўная жыццёвая пазіцыя і сёння дапамагаюць у будаўніцтве моцнай і суверэннай Беларусі, спрыяюць выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму, асабліва ў маладзёжным асяроддзі».
Аляксандр Лукашэнка адрасаваў Аляксею Камаю словы ўдзячнасці і падзякі за працу і адданасць Айчыне, пажадаў моцнага здароўя, міру, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі.