Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжана Сагінтаева з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Вашы шматгадовы вопыт дзяржаўнай службы і асабісты ўдзел у станаўленні Еўразійскага эканамічнага саюза вартыя высокай ацэнкі і прызнання, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што пад Вашым чулым кіраўніцтвам работа асноўнага інтэграцыйнага штаба ЕАЭС — Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі — будзе і ў далейшым накіравана на ўмацаванне партнёрства і пабудову ўстойлівых эканамічных сувязей паміж дзяржавамі — членамі саюза на прынцыпах салідарнасці і ўзаемнага даверу».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Бакытжану Сагінтаеву добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў на карысць развіцця ЕАЭС.