Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Сапрэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру з 80-гадовым юбілеем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сапрэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру з 80-гадовым юбілеем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Ваша працяглая дзейнасць на карысць нікарагуанскага народа заслугоўвае шырокага прызнання. Цяжка пераацаніць Ваш асабісты ўклад у будаўніцтва моцнай і сацыяльна справядлівай дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пацвердзіў нязменную прыхільнасць Беларусі да далейшага паглыблення двухбаковых адносін з Нікарагуа ў духу партнёрства і ўзаемнага даверу. «Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем поўнасцю рэалізаваць патэнцыял беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведры добрага здароўя і значных поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю