Top.Mail.Ru
313

Лукашэнка павіншаваў работнікаў органаў пракуратуры з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Вы стаіце на варце правапарадку і нацыянальнай бяспекі. Прытрымліваючыся закона, выконваючы прынцыпы прэзумпцыі невінаватасці і няўхільнасці пакарання, забяспечваеце абарону правоў грамадзян і арганізацый, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы належнаму падбору і падрыхтоўцы кадраў, сістэмнай каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў пракуратура садзейнічае планамернаму зніжэнню злачыннасці ў краіне, забяспечвае стабільнасць і спакой на беларускай зямлі.

«Перакананы, што пракурорскія работнікі заўсёды будуць заставацца прыкладам найвышэйшага прафесіяналізму, выключнай кампетэнцыі і вернасці службоваму абавязку, прыкладам бездакорнага служэння закону на карысць народа, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У гэты святочны дзень жадаю вам поспехаў у рабоце, накіраванай на далейшае будаўніцтва прававой дзяржавы. Здароўя і ўсіх благ вам і вашым блізкім».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю