«Беларуская чыгунка сёння аб’ядноўвае дзясяткі тысяч супрацоўнікаў, якія сваёй працай гарантуюць пунктуальнасць, надзейнасць і бяспеку перавозкі амаль 60 мільёнаў пасажыраў і каля 100 мільёнаў тон грузаў у год, — гаворыцца ў віншаванні. — Чыгуначнікі ўдзельнічаюць у рэалізацыі значных для краіны праектаў у прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы. Ва ўмовах пашырэння геаграфіі паставак на знешнія рынкі актыўна ўкараняюцца сучасныя сэрвісы, у выніку чаго айчынная прадукцыя экспартуецца больш чым у 100 краін свету».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Усе гэтыя дасягненні сталі магчымыя дзякуючы вашым кампетэнтнасці і дысцыпліне. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам і заснавальнікам чыгуначных дынастый за ўклад у развіццё галіны і выхаванне маладога пакалення».
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым калектыў Беларускай чыгункі дастойна справіцца з новымі задачамі па ўдасканаленні лагістычных маршрутаў, кантэйнерных перавозак, інфраструктуры міжнародных транспартных калідораў.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя і прафесійных дасягненняў на карысць роднай Беларусі.