Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу з нацыянальным святам — Днём Свабоды. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У віншаванні адзначаецца, што амаль трэць стагоддзя таму гераічны народ Паўднёвай Афрыкі абраў шлях справядлівасці, роўнасці, павагі да чалавечай годнасці. «Гэтых ідэалаў ён нязменна прытрымліваецца і сёння, няўхільна адстойвае іх на сусветнай арэне эфектыўнымі метадамі двухбаковай і шматбаковай дыпламатыі. Мінск падзяляе прынцыпы і каштоўнасці Прэторыі. Мы таксама будуем самастойную мадэль устойлівага развіцця, увасабляем сапраўдную шматвектарнасць праз інтэграцыю ва ўніверсальныя і рэгіянальныя аб’яднанні», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што Беларусь удзячна ПАР за падтрымку ў ААН і БРІКС+, заявіў аб адкрытасці да больш інтэнсіўнага ўзаемадзеяння па лініі Новага банка развіцця і Афрыканскага саюза.
«Перакананы, ва ўмовах, калі міжнародны гандаль адчувае істотны націск, неабходна актывізаваць эканамічныя сувязі паміж нашымі дзяржавамі, перш за ўсё ў такіх сферах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, адукацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Разлічваю на вашу асабістую падтрымку гэтых ініцыятыў», — адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сірылу Рамафосе моцнага здароўя і даўгалецця, а жыхарам дружалюбнай Паўднёвай Афрыкі — дабра і шчасця.
Фота: БелТА