Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аласана Драмана Уатару з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д’Івуар. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Вынікі галасавання сведчаць аб высокім узроўні даверу нацыі і безумоўным прызнанні правільнасці абранага шляху дзяржаўнага будаўніцтва. Упэўнены, Ваша самаадданая праца на гэтай адказнай пасадзе будзе і далей садзейнічаць росквіту краіны, павышэнню дабрабыту яе грамадзян», — адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці доўгатэрміновых трывалых сувязяў з Кот-д’Івуарам.
«Хачу асабліва падкрэсліць гатоўнасць Мінска прапанаваць Ямусукра свой вопыт у сферах сельскай гаспадаркі, паставак тэхнікі і харчавання, медыцыны і інфарматызацыі. Перакананы, што мы маем значны патэнцыял для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтых сферах», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў калегу здароўя і сіл для рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.