Top.Mail.Ru
220

Лукашэнка павіншаваў Прэм’ер-міністра Грузіі з паспяховымі выбарамі ў органы мясцовага самакіравання


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм’ер-міністра Грузіі Іраклія Кабахідзэ з паспяховым правядзеннем выбараў у органы мясцовага самакіравання. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Упэўненая перамога кандыдатаў „Грузінскай мары“ з’яўляецца пацвярджэннем іх адпаведнасці высокім стандартам адказнасці, надзейнасці і прафесіяналізму, а таксама сведчыць аб шырокай падтрымцы ўзятага вамі курсу на суверэннае развіццё краіны і кансалідацыю грамадства», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў цвёрдае імкненне Беларусі паглыбляць адносіны сяброўства і супрацоўніцтва з Грузіяй. «Мяркую, што народныя выбраннікі ўнясуць важкі ўклад у пашырэнне беларуска-грузінскіх міжрэгіянальных сувязяў, будуць садзейнічаць рэалізацыі новых гандлёва-эканамічных і гуманітарных праектаў», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іраклію Кабахідзэ выдатнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю