Top.Mail.Ru
228

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Ваша служэнне на карысць умацавання асноў веры і захавання маральных каштоўнасцей выклікае глыбокую павагу, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Голас Праваслаўнай Царквы, які ўвасабляе духоўнае адраджэнне, у сучасным свеце набыў асаблівае гучанне дзякуючы вашым асабістым намаганням, нястомным пастырскім працам і клопату аб умацаванні ў сэрцах людзей ідэалаў міру, любові, дабра і справядлівасці».


Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што мудрасць і жыццёвы вопыт Патрыярха Кірыла будуць і далей садзейнічаць захаванню адзінства брацкіх народаў Беларусі і Расіі.

«Жадаю вам здароўя, сіл і шчодрай дапамогі Божай ва ўвасабленні ўсяго задуманага», — гаворыцца ў віншаванні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю