Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 50-годдзем архірэйскай хіратоніі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Выконваючы найважнейшыя духоўныя абяцанні, дадзеныя паўстагоддзя таму, Вы ўсім сэрцам служыце Праваслаўю, падтрымліваеце непахісны міжнародны аўтарытэт Маскоўскага Патрыярхату, з нястомнай энергіяй несяце людзям жывое слова Божае, асабістым прыкладам умацоўваеце маральныя асновы грамадства», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё жыццё Патрыярха Кірыла — гэта нястомны заклік да міру і дыялогу, згоды і ўзаемнай павагі. «У Беларусі высока цэняць Вашы мудры пастырскі клопат і малітоўную падтрымку, якія садзейнічаюць духоўнаму яднанню нашых братэрскіх народаў, даюць ім сілы выстаяць у выпрабаваннях», — падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу добрага здароўя і далейшых поспехаў у праведнай працы на карысць Айчыны і Праваслаўнай Царквы.