Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Кацярыну Васільеву з днём нараджэння

15.08.2025 | 08:18

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Кацярыну Васільеву з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Прыродны талент і непаўторнае акцёрскае майстэрства дазволілі вам стварыць яркія і праніклівыя мастацкія вобразы, заваяваць сэрцы шматлікіх прыхільнікаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў артыстцы добрага здароўя, шчасця і даўгалецця. «Няхай ваша творчасць, якая стала неад’емнай часткай культурнага здабытку брацкіх народаў Беларусі і Расіі, і ў далейшым дорыць гледачам радасць, служыць высакароднай мэце ўмацавання дружбы паміж нашымі краінамі», — адзначыў Прэзідэнт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю