Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Алену Якаўлеву з днём нараджэння. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Дзякуючы шматграннаму таленту, яркай індывідуальнасці і жаночаму абаянню вы набылі прызнанне і любоў шматлікіх прыхільнікаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Беларускі глядач высока цэніць вашу творчасць за непаўторныя вобразы, якія падкупляюць сапраўднай шчырасцю, душэўным цяплом і дабрынёй».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алене Якаўлевай моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення і дабрабыту.