Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
«На працягу многіх гадоў Вы ўносіце неацэнны ўклад у развіццё айчыннай сістэмы адукацыі, з’яўляецеся сапраўдным народным настаўнікам Беларусі. Ваш жыццёвы шлях — прыклад прафесійнай біяграфіі педагога. Паклаўшы ў аснову сваёй працы бескарыслівае служэнне Радзіме, Вы зрабілі ўсё, каб школа стала храмам асветы і навукі, цэнтрам, дзе выхоўваюць будучых патрыётаў роднай зямлі, — гаворыцца ў віншаванні. — Няхай і ў далейшым Ваша невычэрпная творчая энергія, жаданне дзяліцца з моладдзю сваімі ведамі і мудрасцю будуць спрыяць павышэнню якасці і прэстыжу нацыянальнай школы».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валерыю Барашкаву моцнага здароўя, натхнення і дабрабыту.