Top.Mail.Ru
174

Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Альфрэда Ладыку з юбілеем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Альфрэда Ладыку з юбілеем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Ваш жыццёвы шлях непарыўна звязаны з народнай адукацыяй. На працягу многіх гадоў вы навучаеце і выхоўваеце моладзь, рыхтуеце пераможцаў і прызёраў прадметных алімпіяд. Многія з іх сталі сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, паспяхова працуюць на карысць краіны», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што стваральная праца Альфрэда Ладыкі і яго беззапаветнае служэнне Радзіме з’яўляюцца крыніцай ведаў і натхнення для вучняў, узорам мэтанакіраванасці і майстэрства для калег.

«Упэўнены, вашы багаты педагагічны вопыт, творчая энергія, жыццёвая мудрасць і надалей будуць садзейнічаць павышэнню якасці і прэстыжу айчыннай адукацыі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў народнаму настаўніку і яго блізкім моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці духу і дабрабыту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю