Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Генадзя Хазанава з 80-гадовым юбілеем, паведамілі у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Вашы выключны талент, бліскучае пачуццё гумару і бязмежная адданасць прафесіі набылі любоў мільёнаў прыхільнікаў і атрымалі прызнанне прафесіяналаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі глядач ведае і цэніць Генадзя Хазанава за непаўторныя і напоўненыя глыбокім сэнсам вобразы, дзіўнае абаянне і харызматычнасць, адзначыў Прэзідэнт.
«Упэўнены, што Ваша творчая дзейнасць і ў далейшым будзе дарыць станоўчыя эмоцыі і душэўную цеплыню, садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў народнаму артысту здароўя, невычэрпнай энергіі і новых здзяйсненняў.