Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Жыць побач у міры і згодзе спрадвеку было прызначэннем беларускага і ўкраінскага народаў. Блізкае суіснаванне ўстанавіла паміж нашымі людзьмі непарыўныя крэўныя сувязі, замацаваныя сумесным гістарычным лёсам, агульнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі і шчырым сяброўствам», — гаворыцца ў віншаванні.
«Як бы ні цягнулі ў розныя бакі знешнія сілы, Беларусь і далей застаецца адкрытай для ўкраінцаў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы настроеныя на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і канструктыўны дыялог з нашымі паўднёвымі суседзямі».
«Ад усяго сэрца жадаю грамадзянам Украіны знайсці ўласны адказ на сённяшнія выклікі, а вашай шматнацыянальнай краіне — мірнага неба, салідарнасці і па-сапраўднаму незалежнага развіцця», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.