Top.Mail.Ru
211

Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыі з 70-годдзем сучаснай аўстрыйскай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыйскай Рэспублікі з 70-годдзем сучаснай аўстрыйскай дзяржаўнасці, заснаванай на прынцыпе вечнага нейтралітэту. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«У 2025 годзе мы таксама адзначаем чарговы юбілей Перамогі над нацызмам, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сёння, калі перад сусветнай супольнасцю ўзнікаюць новыя выклікі для міру і бяспекі, памятаць аб гераічных старонках гісторыі і драматычныя ўрокі мінулага вельмі важна».

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што трывалыя кантакты паміж дзяржаўнымі і палітычнымі дзеячамі, эфектыўнае ўзаемадзеянне ў сферах гандлю і эканомікі, супрацоўніцтва ў галінах культуры і навукі, моцныя грамадскія сувязі — аснова стабільнасці і развіцця.


«Беларусь імкнецца будаваць такія кантакты з усімі краінамі свету, асабліва з геаграфічна і гістарычна блізкімі, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Мы заўсёды рады вітаць аўстрыйскіх грамадзян на гасціннай зямлі Беларусі, якую можна наведаць у любы час бяспечна і без візы».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў кожнаму жыхару Аўстрыйскай Рэспублікі дабрабыту і шчаслівага жыцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю