Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Веніяміна з Вялікаднем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Вялікаднем. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



«Уваскрэсенне Хрыстова — найвялікшая падзея ў гісторыі чалавецтва, якая раз і назаўжды змяніла свет, абвясціўшы фундаментальнымі каштоўнасцямі спагаду, любоў і міласэрнасць», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мудрае архіпастырскае слова Мітрапаліта Веніяміна заўсёды нагадвае аб неабходнасці пакаяння і шчырай малітвы, клопаце аб блізкім, важнасці выхавання дзяцей у духу традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і сапраўднага патрыятызму.

Прэзідэнт пажадаў Патрыяршаму Экзарху здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях: «Няхай святло вялікага свята стане для вас крыніцай новых духоўных сіл для далейшага служэння праваслаўю і роднай Беларусі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю