Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ААТ «Савушкін прадукт» з маючым адбыцца ў гэтым годзе юбілеем — 50-годдзем прадпрыемства. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Паўстагоддзя — гэта не проста круглая дата, а цэлая эпоха: ад будаўніцтва Брэсцкага малочнага камбіната да стварэння аднаго з найбуйнейшых вытворцаў малочнай прадукцыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне і СНД», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «Савушкін прадукт» па праве лічыцца візітнай карткай Беларусі. «Вашы дасягненні атрымліваюць вышэйшае прызнанне, а прысваенне Дзяржаўнага знака якасці з’яўляецца заслужанай узнагародай за нястомны пошук і наватарства», — дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што і пяць дзесяцігоддзяў назад, і ў цяперашні час поспех першага малочнага брэнда краіны вызначаюць людзі, адданыя сваёй справе: «Калектыў прадпрыемства — больш за восем з паловай тысяч высакакласных спецыялістаў. Асаблівыя словы падзякі выказваю ветэранам, якія заклалі трывалыя традыцыі якасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне».
Прэзідэнт перакананы, што і ў далейшым ААТ «Савушкін прадукт» — флагман айчыннай малочнай галіны — будзе скараць новыя вяршыні, умацоўваць харчовую бяспеку краіны і яе аўтарытэт на міжнароднай арэне.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву прадпрыемства здароўя, шчасця і далейшых прафесійных здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.