Top.Mail.Ru
50

Лукашэнка павіншаваў калектыў галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтра ВС з 220-годдзем

17.08.2025 | 09:20

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад і ветэранаў дзяржаўнай установы «432 ордэны Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» з 220-годдзем з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



«Яркі гераічны шлях славутай установы непарыўна звязаны з ваеннай гісторыяй нашай краіны. Дзясяткі тысяч выратаваных чалавечых жыццяў у гады ваенных ліхалеццяў, калі шпіталь разам з войскамі адпраўляўся далёка за межы дзяржавы, сотні тысяч грамадзян, якія атрымалі медыцынскую дапамогу ў мірны час, паспяховая барацьба з эпідэміямі, — гаворыцца ў віншаванні. — У гады Вялікай Айчыннай вайны ўрачы і медсёстры адыгралі ключавую ролю ў эвакуацыі, аказаўшы дапамогу больш за 60 тысячам хворых і параненых, большая частка з якіх вярнулася ў строй».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння калектыў ваеннага медцэнтра беражліва захоўвае слаўную спадчыну, з гонарам прымнажае найбагацейшыя традыцыі, добрасумленна выконвае свой грамадзянскі і ўрачэбны абавязак, беззапаветна служыць роднай Беларусі і яе народу. «Упэўнены, што так будзе і надалей», — дадаў ён.

Прэзідэнт пажадаў ветэранам і ўсім цяперашнім супрацоўнікам шчасця, здароўя і новых прафесійных здзяйсненняў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю