«Равеснік Вялікай Перамогі, універсітэт стаў адным з сімвалаў аднаўлення мірнага жыцця на беларускай зямлі ў складаныя пасляваенныя гады, унёс важкі ўклад у развіццё айчыннай сістэмы адукацыі, — гаворыцца ў віншаванні. — І сёння ваш калектыў паспяхова працуе на карысць роднай Беларусі, выпускае высокакваліфікаваных спецыялістаў і выхоўвае сапраўдных патрыётаў».
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім супрацоўнікам ВНУ здароўя, невычэрпнай творчай энергіі, далейшых поспехаў і новых здзяйсненняў.