«Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём беларускай навукі.Айчынная навука па праве з’яўляецца стратэгічным рэсурсам апераджальнага развіцця і найважнейшай апорай нацыянальнай эканомікі і грамадства.
Дзякуючы высокаму прафесіяналізму беларускіх вучоных дасягнуты значныя поспехі ў галіне космасу і авіяцыі, мікраэлектронікі і атамнай энергетыкі, медыцыны і фармацыі, біятэхналогій і разумнай сельскай гаспадаркі. Гэта сур’ёзны стымул рухацца наперад.
Сёння перад навуковай супольнасцю стаяць задачы, звязаныя з рэалізацыяй прыярытэтных кірункаў навуковай і інавацыйнай дзейнасці, прасоўваннем міждысцыплінарных даследаванняў і ўкараненнем перадавых тэхналогій у практыку. Аднак галоўны акцэнт зроблены на захаванні інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі і ўмацаванні тэхналагічнага суверэнітэту, які ў сучасных рэаліях служыць фундаментам незалежнасці і канкурэнтаздольнасці краіны.
Перакананы, што назапашаны вопыт, пераемнасць і дакладная арыентацыя на канкрэтны вынік дазволяць беларускай навуцы дасягнуць пастаўленых мэт.
Жадаю вам здароўя, шчасця і новых навуковых адкрыццяў на карысць роднай Беларусі».