Дарагія суайчынніцы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём маці.
З’яўляючыся душой і абярэгам сям’і, вы клапатліва ствараеце ў доме ўтульнасць і гармонію, самааддана прысвячаеце сябе таму, хто дарагі чуламу мацярынскаму сэрцу. Гэта адначасова і вялікае шчасце, і велізарная адказнасць.
Вашы мудрасць, цярпенне і любоў дапамагаюць знаходзіць правільны шлях у любых жыццёвых сітуацыях. Дзякуючы разуменню і падтрымцы мы дасягаем поспехаў, атрымліваем сілу ў цяжкія і часам лёсавызначальныя моманты.
Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі — шматдзетным і прыёмным маці за дабрыню і душэўную шчодрасць.
Нізкі паклон вам, дарагія мамы. Жадаю моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай шчаслівае ззянне дзіцячых вачэй натхняе вас на новыя здзяйсненні.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.