Top.Mail.Ru

Лукашэнка павіншаваў беларусаў са Святам працы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са Святам працы.

У гэты майскі дзень мы ўрачыста ўшаноўваем усіх працаўнікоў, якія ўкладваюць свае веды, прафесіяналізм і талент ва ўмацаванне эканомікі краіны, фарміруючы магутны фундамент для шчаслівай будучыні беларусаў.

Навуковы і сацыяльны прагрэс, імклівае развіццё тэхналогій адкрываюць перад светам шырокія магчымасці. Але за кожным дасягненнем стаяць канкрэтныя людзі, і ніякія інавацыі не здольныя замяніць іх рукі, вопыт і самааддачу.

Мы захаваем першамайскія традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, і перададзім іх нашай моладзі — сумленнай, працавітай, мэтанакіраванай. Гэта залог далейшага развіцця і росквіту Беларусі.

Жадаю ўсім здароўя, міру і дабра. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю новых працоўных здзяйсненняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 
Аляксандр Лукашэнка

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю