Top.Mail.Ru

Лукашэнка пацвердзіў планы прадоўжыць праверкі гатоўнасці ў войсках

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы прадоўжыць праверкі гатоўнасці ў войсках. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі, перадае БелТА.


Прэзідэнту было зададзена пытанне, ці стаіць задача праверыць увесь сілавы блок з улікам праведзенай у пачатку года маштабнай праверкі Узброеных Сіл, а цяпер — унутраных войскаў МУС.

«Я ўжо гаварыў па-народнаму: армію трэба ўзварухнуць, настаў час. Усю армію. Усіх праверым. Аж да мабілізацыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што цяпер па яго даручэнні правяраюць артылерыйскую брыгаду, а да гэтага правяраліся танкавыя і мотастралковыя падраздзяленні. «Робім усё, як будзе ў вайне», — сказаў Прэзідэнт, адзначыўшы, што пры правядзенні такіх праверак выкарыстоўваецца вопыт сучасных ваенных канфліктаў.


«Рыхтуемся да вайны, каб яе не было», — падкрэсліў беларускі лідар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю