Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эквадора Даніэля Набоа з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эквадора Даніэля Набоа з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў актывізацыю палітычнага дыялогу паміж Мінскам і Кіта, а таксама пацвердзіў намер трымаць курс на раскрыццё багатага патэнцыялу беларуска-эквадорскіх адносін.
«Упэўнены, што ўзаемадапаўняльнасць эканомік і імкненне нашых дзяржаў да іх дыверсіфікацыі шляхам развіцця новых галін і ўмацавання гандлёвых сувязяў дазволяць нам істотна павялічыць двухбаковы тавараабарот», — гаворыцца ў віншаванні.
З улікам удзелу ў еўразійскіх інтэграцыйных аб’яднаннях Эквадор можа разлічваць на Беларусь як на стабільнага і надзейнага партнёра ў самым цэнтры Еўропы не толькі ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, але і ў пытаннях навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Даніэлю Набоа моцнага здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе, а грамадзянам Эквадора — міру і дабрабыту.