Top.Mail.Ru
49

Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін з Інданезіяй у розных галінах

17.08.2025 | 09:10

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Інданезіі Прабова Субіянта з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«З цеплынёй успамінаю нашу нядаўнюю сустрэчу ў Мінску. Пацвярджаю імкненне да пашырэння адносін з вашай краінай у розных галінах як у двухбаковым фармаце, так і на шматбаковых пляцоўках», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што геаграфічная адлегласць паміж краінамі не стала перашкодай для развіцця паслядоўнага ўзаемадзеяння.

«Упэўнены, блізкасць падыходаў Беларусі і Інданезіі да глабальных пытанняў дае магчымасць істотна дыверсіфікаваць гандлёва-эканамічныя сувязі, а таксама актывізаваць кантакты на ўсіх узроўнях», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прабова Субіянта выдатнага здароўя і невычэрпнай стваральнай энергіі, а дружалюбнаму інданезійскаму народу — міру і прагрэсу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю