Top.Mail.Ru

Лукашэнка паставіў сілавікам «навагоднюю» задачу. Вальфовіч падзяліўся падрабязнасцямі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сілавым ведамствам забяспечыць бяспечнае правядзенне навагодніх свят. Аб гэтым Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«Прэзідэнта, як і ўсіх людзей у пагонах, хвалюе самая галоўная задача — гарантаваць бяспеку, добрае правядзенне свят, каб людзі не адчувалі нейкай нязручнасці, дыскамфорту. Людзі ў пагонах, натуральна, нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, пачынаючы з дзяржаўнай граніцы. Прэзідэнтам пастаўлена самая галоўная задача: зрабіце так, каб людзі ў святы не ўспаміналі пра людзей у пагонах. Напэўна, гэта будзе найлепшая ўзнагарода і пахвала людзям у пагонах, калі ўсё будзе спакойна», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю