Прэзідэнт Беларусі, Старшыня VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу, які доўгі час узначальваў Вярхоўны Суд Беларусі, і далей дзяліцца сваімі вопытам і ведамі ў інтарэсах развіцця прававой сферы ў краіне. Пра гэта ён заявіў на другім пасяджэнні VII УНС, паведаміла БелТА.
Новым Старшынёй Вярхоўнага Суда Беларусі на пасяджэнні быў выбраны Андрэй Швед, які да цяперашняга часу займаў пасаду генеральнага пракурора Беларусі.
«Валянцін Алегавіч, вам асаблівая падзяка. Вы цягнулі гэтую пасаду (я гэта памятаю, ведаю) з савецкіх часоў. Вы — годны чалавек», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Валянціна Сукалы.
«Я толькі вельмі хацеў бы, каб новы чалавек на гэтай пасадзе ўзяў усё лепшае ад вас. Але, самае галоўнае, мы яшчэ з вамі пагаворым, каб вы не сыходзілі далёка ад Вярхоўнага Суда, — сказаў Прэзідэнт. — У вас заўсёды было сваё меркаванне. Вы не толькі практык, але і добры тэарэтык. І мы заўсёды да вас звярталіся, калі трэба вырашыць тую ці іншую праблему, датычна не толькі судоў, але і права ў нашай краіне. Вялікі вам дзякуй. Мы будзем рабіць усё, каб вы не згубіліся ў нашым грамадстве. Будзем заўсёды абапірацца на вашы вопыт і веды».