Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Фінляндыі З Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Мінск заўсёды быў і застаецца адкрытым да аднаўлення прагматычнага і канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў. Спадзяюся, што агульнымі намаганнямі мы пераадолеем часовыя складанасці і зможам дасягнуць станоўчых вынікаў па ўсіх напрамках беларуска-фінскага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што палітыка штучнай канфрантацыі не адпавядае фундаментальным інтарэсам абедзвюх дзяржаў, паміж якімі гістарычна складваліся паважлівыя адносіны, заснаваныя на агульных хрысціянскіх каштоўнасцях, прынцыпах неўмяшання ва ўнутраныя справы і прымнажэння нацыянальнага дабрабыту.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім жыхарам Фінляндыі мірнай будучыні, стабільнасці і згоды.