Top.Mail.Ru
196

Лукашэнка падпісаў законы, накіраваныя на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з іншымі краінамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы, накіраваныя на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з шэрагам краін. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўніком дзяржавы падпісаны закон аб ратыфікацыі пагаднення аб эканамічным партнёрстве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі. Гэты міжнародны дагавор накіраваны на спрашчэнне ўзаемнага гандлю і развіццё супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і ААЭ. Яго рэалізацыя дасць магчымасць атрымаць дадатковую канкурэнтную перавагу для прадукцыі ЕАЭС, стварыць умовы для пашырэння экспартных паставак.

Прэзідэнт таксама падпісаў закон, які прадугледжвае ратыфікацыю часовага гандлёвага пагаднення паміж ЕАЭС і Манголіяй, накіраванага на спрашчэнне ўзаемнага гандлю.

Акрамя таго, ратыфікаваны мемарандум аб узаемаразуменні паміж урадамі Беларусі і Нігерыі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Дакумент замацоўвае асноўныя прынцыпы і формы такога супрацоўніцтва, Парадак аказання ўзаемнай дапамогі і ўзаемадзеяння мытных органаў па спыненні і расследаванні мытных правапарушэнняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю