Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Падрыхтоўка гэтага прававога акта была абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення адносін у галіне пітнога водазабеспячэння і ўрэгулявання на ўзроўні закона пытанняў прыёму, транспарціроўкі, ачысткі і ўмоў, неабходных для скіду сцёкавых вод.
Дакумент прадугледжвае стварэнне дзяржаўнага рэестра сістэм пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама вызначэнне звестак, якія падлягаюць уключэнню ў гэты рэестр.
Ураду прадастаўляюцца паўнамоцтвы на ўстанаўленне парадку карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення, аказання паслугі па транспарціроўцы сцёкавых вод.
Для забеспячэння пітной вадой у выпадках спынення або абмежавання яе падачы прадугледжваецца магчымасць бурэння часовых свідравін.
Акрамя таго, законам прадугледжваюцца мерапрыемствы па ахове крыніц пітнога водазабеспячэння цэнтралізаваных сістэм, а таксама абавязак распрацоўкі праграм вытворчага кантролю бяспекі пітной вады і штогадовай інвентарызацыі сістэм водазабеспячэння, водаадвядзення.
Умовы прыёму сцёкавых вод абанентаў у цэнтралізаваныя сістэмы водаадвядзення, у тым ліку ўстанаўленне дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у іх складзе, вызначаюцца выканкамамі.