Top.Mail.Ru

Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе грамадзянам набываць ва ўласнасць арэнднае жыллё

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў Указ № 235, накіраваны на пашырэнне сацыяльна-прававых гарантый у галіне жыллёвых адносін грамадзян з прадастаўленнем ім права набыцця ва ўласнасць арэнднага жылля, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Грамадзянам найбольш запатрабаваных прафесій будзе прадастаўляцца права набываць ва ўласнасць арэнднае жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек (акрамя Мінскага раёна) пры пэўных умовах.

Такое набыццё будзе магчыма, у прыватнасці, пры наяўнасці асноў для прызнання грамадзян маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, стажу працы ў арганізацыі, якая дала жыллё, і тэрміну пражывання ў такім жыллі не менш за 10 гадоў, а таксама невыкарыстанні названымі грамадзянамі і членамі іх сем’яў дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылля, адсутнасці ў іх іншых жылых памяшканняў ва ўласнасці ў населеным пункце па месцы знаходжання арэнднага жылля альбо фактаў іх адчужэння на працягу трох гадоў.

Аплату кошту арэнднага жылля можна будзе зрабіць у растэрміноўку на 15 гадоў, а таксама выкарыстоўваць на гэтыя мэты імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» і сродкі сямейнага капіталу.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, дзяржаўныя органы (арганізацыі) будуць надзелены правам перадачы ва ўласнасць наймальнікаў размешчаных на сяле аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у блакіраваных жылых дамах дзяржаўнага жылога фонду, што эксплуатуюцца больш за 10 гадоў і патрабуюць капрамонту. Пры гэтым такое жыллё, прадастаўленае на час працоўных адносін, можа быць перададзена ва ўласнасць грамадзян, якія маюць стаж працы не менш за 5 гадоў у арганізацыі, што выдзеліла жылое памяшканне.

Прадастаўленне арэнднага жылля стала адной з тэм нарады Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў 29 мая. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта пытанне павінна стаць адным з прыярытэтаў на пяцігодку.

«У будучым годзе мы выйдзем да беларусаў з праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, які будзе разгледжаны на Усебеларускім народным сходзе. Да гэтай сустрэчы трэба дакладна і зразумела адрэгуляваць усе палажэнні: дзе, хто, наколькі хутка і на якіх умовах можа прэтэндаваць на арэнднае жыллё, а з часам набыць яго па жаданні ва ўласнасць. Прычым нават у растэрміноўку», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю