Top.Mail.Ru
191

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў верасні-лістападзе 2025 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня падпісаў Указ № 302 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



Дакументам прадугледжваецца прызваць у верасні-лістападзе 2025 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Прыняцце ўказа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю