Top.Mail.Ru

Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 230 чалавек

Беларускае грамадзянства прадастаўлена 230 замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку 13 непаўналетнім. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Новымі грамадзянамі Беларусі сталі выхадцы з 19 дзяржаў. У іх ліку Расія, Малдова, Казахстан, Арменія, Сірыя, Латвія, Турцыя і іншыя. Большасць прыбыла з Украіны.

Асобы, якія былі прынятыя ў беларускае грамадзянства, пражываюць у краіне на працягу пяці і больш гадоў, ведаюць адну з дзяржаўных моў і занятыя ў розных галінах эканомікі краіны. Яны працуюць у прамысловай, сельскагаспадарчай, будаўнічай, гандлёвай, адукацыйнай сферах.

Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрагу асоб, якія парушалі законы Беларусі.

Карэспандэнты «Звязды» пазнаёміліся з новымі грамадзянамі нашай краіны

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю